2 верасня (18-00) у прасторы ZAL #2 будзе адчынена персанальная выстава Уладзіміра Сакалоўскага “Equilibrium”.

Equilibrium – ад лацінскай мовы перакладаецца як аequus – “роўны” + libra “весы: раўнавага”. Эквілібрыўм – асаблівая форма раўнавагі, праз якую Чалавек здольны спасцігнуць сутнасць фарміравання Сусвету. Гэта форма ўзаемадзеяння Чалавека з навакольным асяроддзем, раўнавага яго саціяльнага існавання, што ўтварае сваеасаблівы Баланс успрымання соцыўма.

Уладзімір Сакалоўскі фарміруе прастору Пустэчы праз геаметрычныя плоскасці, якія ўвасабляюцца і паўтараюцца аднатыповымі дамамі, прадметамі мэблі, прамысловымі прадпрыемствамі і пустынымі ландшафтамі. Гэта Зямля, дзе нікога няма, дзе адсутнасць мае большае значэнне, чым прысутнасць. І гэтая Пустэча толькі павялічваецца і памнажаецца. Адначасова такі Свет з’яўляецца і аховай ад знешняй небяспекі. Мастак невыпадкова ў сваёй пластычнай сістэме ўвасабляе вобраз Сям’і, якая пажыццёва выкарыстоўвае, напрыклад, працівагаз, як сродак абароны і дадатковых межаў.

Сусвет Уладзіміра Сакалоўскага не адкідвае ценяў і пры гэтым мае эстэтычнае значэнне, таму што эфект адсутнасці – гэта форма абмежаванага існавання, дзе людзі пасля паглыблення ў віртуальную прастору раптам убачылі абязлічанае наваколле. У. Сакалоўскі стварыў прататып Свету пост інфармацыйнай эпохі. Чалавек у партрэтах У. Сакалоўскага выглядае напалоханым і збянтэжаным, але мастак пакідае надзею на фарміраванне адноўленага грамадства, таму што рэальны Сусвет нікуды не знікае, а Новаму чалавеку належыць знайсці і адкрыць яго зноў.

Выстава працуе з 02.09. па 13.09.2021 верасня ўключна.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: 3 11-00 да 21-00, без выходных.

Тэлефоны для даведак: +375(33) 630 06 66, +375 (29) 264 68 48.