Прапануем Вашай увазе выставу прац, якія ўдзельнічалі ў Конкурсе плаката да 100-годдзя з дня нараджэння знакамітага польскага пісьменніка, філосафа і футуролага СТАНІСЛАВА ЛЕМА.

Конкурс быў адрасаваны да беларускіх мастакоў, дызайнераў і ілюстратараў, яго мэтай была распрацоўка плаката, прысвечанага юбілею Станіслава Лема, яго творчасці наогул або канкрэтнаму твору пісьменніка. Слоган конкурсу – “Лем 2021. Я бачыў будучыню”.

Конкурс быў абвешчаны Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У склад конкурснай камісіі ўвайшлі вядомыя мастакі, даледчыкі творчасці пісьменніка, а таксама прадстаўнікі культурнага асяроддзя Беларусі і Польшчы. Пераможцы выбіраліся ананімна паводле закрытага інтэрнэт-галасавання.

Конкурсная камісія прызнала 3 узнагароды: I месца – Юрый ТАРЭЕЎ, ІІ месца – Анастасія РОГУЛЕВА, ІІІ месца – Аліна ВАРЫВОНЧЫК.

Кошт: 8 р. (па квітку таксама можна наведаць "Восеньскі салон")

Час працы: панядзелак - чацвер з 11:00 да 20:00, пятнiца - нядзеля з 11-00 да 21-00.

Палац мастацтва г. Мінск, вул. Казлова, 3, ZAL #2.