24 лютага 2022 года ў 17.30 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” ў Мінску адкрыецца ўнікальная выстава арыгіналаў друкаванай графікі Сальвадора Далі з прыватных калекцый.

На выставе прадстаўлены 7 серый работ мастака, створаных у 1956 – 1975 гадах да наступных твораў: “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры (1959–1964), “Дон Кіхот” Сервантэса (1956–1957), “Аліса ў краіна цудаў” Люіса Кэрала (1969), “Трохвуголка” паводле аповесці Пэдра Антоніа дэ Аларкона (1958), “Майсей і монатэізм” нататкі Зігмунда Фрэйда (1974), “Сны” Франсіска дэ Кеведа (1975). Акрамя таго, вас чакае сюіта з 25 каляровых літаграфій “Даліянскія коні” (1970 – 1972) – гэта фантазіі майстра, якія не адносяцца да якога-небудзь твора.

Вы ўбачыце больш за 130 арыгінальных работ Сальвадора Далі – ксілаграфіі, афорты, літаграфіі і геліягравюры, акунецеся ў атмасферу эпохі і адчуеце талент майстра.

Як Далі ствараў свае работы

 Ілюстрацыі для “Боскай камедыі” Сальвадора Далі прызнаны лепшымі са створанага ім у кніжнай графіцы. За 55 месяцаў з’явіліся 100 акварэляў, якія затым перавялі на друкаваныя пласціны (3500 спецыяльных драўляных дошак). Далі сам кантраляваў працэс стварэння ксілаграфій. На выставе гэта серыя прадстаўлена часткова.

Для серыі прац да аповесці “Трохвуголка” вырабілі паперу з аўтарскім штампам – сілуэт трохкутнага капелюша.

Далі пастаянна эксперыментаваў з камянямі і метадамі нанясення на іх выявы.Падчас працы над 13 літаграфіямі да “Дон Кіхота” з’явіўся аўтарскі метад нанясення літаграфічнай фарбы на камяні – “булетызм” (ад французскага “буль” – шар). Замест алоўка або пэндзля – пнеўматычны пісталет з начыненым тушшу дробам. З дапамогай такой прылады мастак расстрэльваў фарбай аснову будучай літаграфіі.

Дзяўчынка са скакалкай у руках – цэнтральная выява, якая злучае ілюстрацыі Далі да твора “Аліса ў Краіне цудаў” разам. На кожнай гравюры – сілуэт гераіні, які адкідвае кантрасны цень. Кнігу з фронтыспісам-гравюрай Сальвадор Далі ў 1969 годзе выпусціў нью-йоркскім выдавецкім доме Press-Random House. Мастак зрабіў малюнак гуашшу да кожнай з 12 частак. Гэтыя выявы пасля сталі асновай 12 экзатычных геліягравюр.

На тэму “Майсей і монатэізм” Далі зрабіў 10 арыгінальных літаграфій з афортам. Глыбокі друк на пласцінах з чыстага золата выгравіраваны майстрам алмазным лязом. Гравюры серыі надрукаваны на авечай шкуры тыражом 250 экзэмпляраў.

Серыя “Сны” прадстаўлена 6 афортамі сухой іголкай з пашуарам. Жанр “бачання”, які развіваўся ў Сярэднявеччы, з часам набыў сатырычны характар. Франсіска дэ Кеведа па светапоглядзе і мастацкім метадзе належыць да новага перыяду іспанскай культуры, які атрымаў назву Барока і які з’явіўся своеасаблівай рэакцыяй на крызіс гуманістычных ідэалаў эпохі Адраджэння.

Выстава працуе па 3 красавіка 2022 года.