Паважаныя сябры, мы мусім праінфармаваць вас аб наступных зменах у нашай экспазіцыйнай дзейнасці.

1. Па тэхнічных прычынах выстава Рыгора Іванова “Час экранаў” спыніла сваю працу.

2. Тэрмін экспанавання выставы гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча “Дэмаграфія” скарочаны.

Апошні дзень яе працы – 27 сакавіка (нядзеля) 2022 года да 16.00.

Таму вельмі раім усім, хто меркаваў пазнаёміцца з творчасцю выдатнага гродзенскага мастака, але думаў гэта зрабіць на наступным тыдні – паспяшацца і наведаць яе сёння і заўтра з 11.00 да 20.00, а ў нядзелю з 11.00 да 16.00.