Выстава падрыхтавана грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз мастакоў” пры падтрымцы Галерэі класічнага і сучаснага мастацтва DK Gallery.
"Паміж белым і чорным” – так называецца новая серыя работ мастака. У адрозненне ад папярэдніх карцін Анатоля Кузняцова, пабудаваных на прынцыпах яркай экспрэсіі, у новых творах яму характэрны шматзначнае нешматслоўе колеру і ўвага да ўнутранага руху ў прасторы палатна. Не, колер, безумоўна, прысутнічае ў яго работах. Але каляровыя плямы – жамчужна-серабрыстыя, стрымана-карычневыя, нечаканыя акцэнты сініх, чырвоных, аранжавых – не перашкаджаюць адценням шэрага, магутным акордам чорнага, а хутчэй нагадваюць пратуберанцы вакол дамінуючай знакавай формы.
Выстава працягнецца да 7.08.2022.