Рукі, стэкі, разнастайныя рэчы, якія магчыма выкарыстаць для фактуры – вось гэта сродкі мастака для працы з плоскасцю, а таксама пэнзлі ды паліва – для колеру.
А яшчэ тэмпература ды агонь…
Магчымасць злучэння рэльефу, колеру, тэкстуры, фактуры.
На сённяшні дзень кераміка як від мастацтва знаходзіцца ў трэндзе і вабіць да сябе вялікую колькасць гледачоў і жадаючых займацца ёю. Таму будзе цікава паглядзець, як працуюць з матэрыялам мастакі розных пакаленняў і школ.
Выстава керамікі і шкла, як правіла, гэта мікс форм – а на нашай выставе мы абмяжоўваем мастакоў “плоскасцю”. Плоскаць можа быць вертыкальнай, гарызантальнай, любой формы – яна можа стаць галоўным персанажам і цэнтрам кампазіцыі, а можа стаць месцам для гульні фактур ды колераў. Межаў для мастакоў няма, ён сам вырашае, у які пласт і з якой гісторыяй запрасіць гледача на творчую сустрэчу.
У экспазіцыі можна пабачыць рэтраспектыўныя працы, традыцыю, сучасныя эксперыменты, навацыю.
Натхняльная ідэя ад рускай мастачкі Таццяны Пунанс, якая ў апошнія гады ладзіць выставу (праект, керамічныя карціны на пласкасці) ў Маскве пад назвай “Поверхности”.
Куратары ВОЛЬГА СЯМАШКА, ГАННА АМБРОСАВА.
Выстава працягнецца да 11 снежня 2022 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 20:00; Панядзелак – выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-15-49; +375 (29) 264-68-48 (МТС).