14 снежня а 18:00 пачне сваю працу выстава па выніках сімпозіума "Калі сляза скацілася на попел".

Тэма сімпозіума - трагедыя насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрывае маштаб трагедыі беларускага народа.

Мэта сімпозіума ў тым, каб яшчэ раз нагадаць аб трагічным гістарычным мінулым беларусаў, прыцягнуць увагу грамадскасці да неапраўданых страт і гора, звязаных з вайной і выказаць памяць продкам.

Мастацкае унітарнае прадпрыемства "МАСТАЦКІ КАМБІНАТ" Грамадскага аб'яднання "БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ" (УП "МАСТАЦКІ КАМБІНАТ") выступае ў ролі арганізатара сімпозіума.

Удзельнікі сімпозіума - беларускія мастакі, члены ГА "Беларускі саюз мастакоў": Алена Андрушчанка, Андрэй Басалыга, Ігар Гардзіёнак, Юрый Крупянкоў, Вольга Крупянкова, Вольга Нікішына, Андрэй Пяткевіч, Таццяна Сіплевіч, Юлія Шаціла, Усевалад Швайба.

Выстава будзе працаваць да 29 снежня.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 20:00; Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-15-49; +375 (29) 264-68-48 (МТС).