8 мая ў 14.00 у рамках праекта адкрываецца выстава жывапісу “Голас ваеннага пакалення”, у рамках якой можна ўбачыць творы вядомых беларускіх жывапісцаў П.Масленікава, В.Гардзеенкі, В.Пратасені, Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, А.Малішэўскага, Э.Куфко, І.Стасевіча, В.Жолтак, А.Кроля і іншых. Работы з’яўляюцца лепшай часткай калекцыі Беларускага саюза мастакоў.
Працы прысвечаны героям вайны і тылу, кровапралітным бітвам і цяжкім будням Вялікай Айчыннай. У экспазіцыі шмат тэматычных карцін, партрэтаў, краявідаў. Для Яўгена Зайцава, Фёдара Бараноўскага, Івана Стасевіча, Барыса Аракчэева, Натана Воранава і многіх іншых зараз ужо класікаў беларускага мастацтва падзеі васьмідзесяцігадовай даўніны сталі пераломным момантам у жыцці і творчасці. Усё, што яны ўбачылі і перажылі ў гады Вялікай Айчыннай, паслужыла штуршком для стварэння праўдзівых і рэалістычных твораў, якія хвалююць гледачоў і сёння.
Выстава дазваляе праз мастацтва жывапісу дакрануцца да гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаваць подзвіг народа і абудзіць у сучасніках адказнасць за беражлівае захаванне памяці пра подзвігі старэйшых пакаленняў.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.
Час працы: панядзелак - чацвер з 11:00 да 20:00, пятніца - нядзеля з 11:00 да 21:00.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-15-49; +375 (29) 264-68-48 (МТС).