5 чэрвеня 2025 года ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”.
Рэспубліканская выстава “Лабірынт”, арганізаваная секцыяй жывапісу Беларускага саюза мастакоў, у чарговы раз знаёміць гледачоў з творамі сучасных беларускіх жывапісцаў. Яна закліканая паказаць увесь характэрны на сённяшні дзень дыяпазон рашэнняў тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў. На выставе прадстаўлены работы розных жанраў, стыляў і тэхнік. Тут можна ўбачыць як творы створаныя на аснове традыцыйных рэалістычных падыходаў, так і тыя, якія ўключаюць у сябе смелыя мастацкія эксперыменты.
Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу ва ўсім яе разнастайнасці – галоўная мэта арганізатараў выставы. Яе раскрыцці служыць і канцэпцыя. Тэрмін “Лабірынт” – метафара разумення мастаком працэсу творчага пошуку, які складаецца індывідуальна. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны і можа не супадаць з тым, як яго бачыць іншы.Вызначыць блізкае для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач, які прыйдзе на выставу.
Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з'яўляецца ўдзел у выставе мастакоў з абласных арганізацый саюза, а таксама творчай моладзі, якая толькі імкнецца да ўдзелу ў арганізацыі.
Выстава працуе па 25 чэрвеня 2025 года.