25 ліпеня (пятніца) 2025 года ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адкрыецца персанальная выстава Наталлі Чорнагаловай “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння і юбілею творчай дзейнасці вядомай брэсцкай мастачкі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 100 жывапісных твораў, якія адлюстроўваюць розныя этапы творчага шляху Наталлі Чорнагаловай, які доўжыцца пяць дзесяцігоддзяў.

“Наталлі Чарнагаловай выпаў вельмі рэдкі маляўнічы дар – яна мысліць колерам. Яна бачыць і адчувае людзей, жывёл, рэчы, навакольны свет у колеры, нават эмоцыі і пачуцці яна можа прадставіць ян захапляючы калейдаскоп рознакаляровых мазкоў. І Беларусь ў мастачкі яркая, пранізаная святлом, жывая, пульсуючая найтанчэйшымі градацыямі адценняў зялёнага, жоўтага, белага, блакітнага. I гучыць родная зямля на палотнах Наталлі Чарнагаловой, то фугай, то рапсодыяй, то элегіяй, то сімфоніяй, яная здзіўляе сваёй пранікненнасцю і гармоніяй.

Экстравагантная, харызматычная мастачка кажа пра сябе і сваю творчасць: "Мая абстракцыя – гэта мой джаз. I я так хачу, каб людзі палюбілі мой джаз! Я, як Уладзімір Высоцкі – “Я дыхаю, і значыць я кахаю. Я кахаю, і значыць я жыву”.

“Ня гледзячы на прылічэнне да мастакоў-абстракцыяністаў, працы Наталлі Чарнагаловай заўсёды маюць у сваёй аснове рэальные перажыванні, а не абстрактную ідэю. Родныя мясціны, краявіды асабістага сада, кветкі і людзі нараджаюць імпульс для стварэння карцін і трансфарміруюцца на палатне у неверагодныя, вібрыруючыя кампазіцыі. Абстрактным можна назваць хутчэй, сам спосаб канструявання выявы. Калі наслаенні колера і фактуры збіраюцца ў распазнаваную выяву на пэўнай дыстанцыі ад палатна ці нават на фотаздымку.

Карціны Наталлі Чарнагаловай зменьваюць штодзённасць колерам і энергіяй: вясковая вуліца абарочваецца зваблівым міражом, букет півоняў узрываецца святочным салютам, паўлінавым хвастом квітнеюць сланечнікі ў матуліным дворыке-гародзіке. Няма пафасу, няма канцэпцыі – толькі колер, святло і вібрыруючыя лініі, што ўлоўліваюць ў свае сеткі міг паміж мінулым і будучым.”

Ірына Кандраценка, мастацвазнавец.

Чарнагалова Наталля Арсенцьеўна

Сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэсіяніст.

Нарадзілася 15.05.1954 ў г. Жыткавічы Гомельская вобл.

1976 – скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава. Вучылася у А.Малішэўскага, А.Луцэвіча.

1982 – скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1976 – вядзе актыўную выставачную дзейнасць.

З 1989 – сябра ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

Працуе ў розных жанрах (партрэт, нацюрморт, краявід) і тэхніках станковага жывапісу і графікі.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, краязнаўчым музеі г.Брэст, прыватных зборах краін Еўропы і ЗША.

Жыве і працуе ў Брэсце.

Выстава працуе па 7 жніўня 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: панядзелак-нядзеля з 11:00 да 20:00.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-15-49; +375 (29) 264-68-48 (МТС).