17 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў сталічным Палацы мастацтваў (Рэспубліканская мастацкая галерэя, г. Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы “МЯЖА”.
Мастацкая выстава адбудзецца ў рамках Міжнароднага праекта “МЯЖА”. Праект прысвечаны актуальнай для сусветнай супольнасці праблеме сямейнага гвалту. Акрамя выставы работ айчынных і замежных мастакоў па гэтай тэматыцы праект уключае ў сябе семінары з экспертамі, багасловамі, літаратарамі, мастакамі і мастацтвазнаўцамі.
Арганізатарам праекта “Мяжа” выступае Грамадскае аб'яднанне “Беларускі саюз мастакоў” і Рэспубліканская мастацкая галерэя. Куратар праекта – першы намеснік старшыні ГА БСМ Глеб Анатольевіч Отчык.
Галоўная мэта праекта – сродкамі мастацтва выявіць праблему навакольнага асяроддзя, яго ўплыў на асобу ў прасторы, а таксама падрыхтаваць тэарэтычную базу і практычную інфармацыю пра перспектывы працы над жыццёвымі праблемамі на аснове хрысціянскіх прынцыпаў разумення.
Чакаецца, што рэалізацыя праекта істотна актывізуе ўзаемадзеянне грамадскіх арганізацый з цэнтрамі падтрымкі мясцовых ініцыятыў, хрысціянскімі канфесіямі, павысіць дасведчанасць розных катэгорый насельніцтва, дапаможа процідзейнічаць хатняму гвалту і розным тэндэнцыям, якія негатыўна ўплываюць на жыццё.
Паняцце “МЯЖА” мае глыбокі сэнс у выяўленчым мастацтве. Мастак сваёй творчасцю ставіць пад пытанне ўсе асяроддзе. Мяжа ў мастацтве – гэта свайго роду мяжа светапогляду, маралі, этыкі і жыццёвага асэнсавання Свету.
У рамках выставы плануецца прыцягненне мастакоў не толькі з горада Мінска, але і з рэгіёнаў. Свае працы таксама прадставяць мастакі з Эстоніі, Чэхіі, Літвы, Украіны і Балгарыі.
19 ліпеня 2019 г. запланаваны “Круглы стол” з удзелам зацікаўленых недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, канфедэрацыі творчых саюзаў, а таксама прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.