13 лiстапада 2019 года а 17-й гадзіне ў малым зале ДПМ Рэспублiканскай мастацкай галерэi – Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выстаўкi жывапiсу вядомага мастака Вiктара Цiханава (1955 – 2018).

Вiктар Цiханаў нарадзiўся ў вёсцы Пукшына на Вiцебшчыне. Скончыў Рэспублiканскую школу па музыцы i выяўленчым мастацтве, у 1978 – аддзяленне манументальнага жывапiсу Беларускага тэaтральна-мастацкага iнстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў). З 1984 – сябра Саюза мастакоў. Знакавымi ў творчасцi мастака сталi працы створаныя ў aдноўленай iм тэхнiцы разнога ляўкаса. Першымi з’явiлiся партрэты бабкі Ганны i дзеда Сцяпана, пазней энцыклапедычныя Мiкола Гусоўскi i Францыск Скарына, партрэт Кастуся Калiноўскага i iншыя. Быў у Вiктара Цiханава i пeрыяд звязаны з iканапiсам: роспiсы праваслаўнага храма в.Семятычы (Польша), алтарная iкона „Хрышчэнне Гасподне” храма Марыi Магдалiны ў Мiнску. Пасля шматлiкiх манументальных аб’ектаў у тэхнiцы вiтражу, мазаiкi, фрэскi мастак прыйшоў да жывапiсу пазнавальных у яго адметнай манеры краявiдаў. Пуантылiзм як стыль не стаў самамэтай для Вiктара Цiханава. Праца з мазком рознага маштабу хутчэй прыйшла ад гульнi ў рознакаляровую смальту i маленькiх кропак вiтражнага шкла. Пасля раннiх шэра-зсiвелых беларускiх краявiдаў сапраўдны прарыў святла i колеру лiтаральна захлынуў мастака ў Iспанii ў 1994 годзе. Пасля працы i шматлiкiх выставак у Iспанii палiтра аўтара кардынальна змянiлася. Кожная вандроўка аўтара вылiвалася ў новую серыю твораў. Так з’явiлiся „Швейцарскi цыкл”, „Восень у Баварыi”, серыi палотнаў з Сербii i Славакii. Пасля вяртання з гор беларускiя прасторы з люстэркамi рэчак i азёраў зноўку вабiлi пэндзаль мастака. Складаная i балючая тэма Чарнобыля знайшла свой водгук у творчасцi. Паездкi ў забароненую зону адлюстравалiся ў аўтарскiм фiльме „Сум пакiнутых вёсак” i аднаiменным праекце, якi быў прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкiм музеi ў 2007 годзе.

Святло можна назваць галоўнай тэмай пуантылiстычнага жывапiсу Вiктара Цiханава, гэта мiгценне першага снега на коўдры жоўтага лiсця, блiкi на вадзе беларускiх ручаёў i Мiжземнага мора. Нават калi за аснову абраны чорны квадрат – малюючым мазком праступае святло.

Ганна Цiханава-Йарданова, мастацтвазнаўца

Асноўныя выставачныя праекты:

1995 – Рэспублiканская мастацкай галерэя (Мiнск, Беларусь)

1998 – ART-EXPO (Нью-Йорк, ЗША) 1999 – Унiверсiтэт (Рэгенсбург, Германiя)

2000 – Маскоўскi Мiжнародны Арт-Салон „ЦДХ” (Масква, Расiя)

2002 – Маскоўскi Мiжнародны Арт-Салон „ЦДХ” (Масква, Расiя)

2002 – Мiжнародны Салон Арт-Манеж (Масква, Расiя)

2003 – Маскоўскi Мiжнародны Арт-Салон „ЦДХ” (Масква, Расiя)

2003 – 9th Cairo International Biennale (Каiр, Егiпет)

2005 – Аукцыён Cristie’s (Лондан, Белiкабрытанiя)

2005 – Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мiнск, Беларусь)

2006 – Праект „Снег у чорным квадраце”, Рэспублiканскай мастацкай галерэя (Мiнск, Беларусь)

2006 – Мастацкi музей (Магiлёў, Беларусь)

2007 – Праект „Сум пакiнутых вёсак”, Нацыянальны мастацкi музей РБ (Мiнск, Беларусь)

2007 – Гiсторыка-культурны музей-запаведнiк „Заслаўe” (Заслаўe, Беларусь)

2007 – Рускi Культурны цэнтр (Белград, Сербiя)

2008 – „Вяртанне”, Мастацкi музей (Вiцебск, Беларусь)

2008 – Рускi Культурны цэнтр (Брацiслава, Славакiя)

2010 – Дзяржаўная Фiлармонiя (Кошыцэ, Славакiя)

2012 – Мастацкi музей (Вiцебск, Беларусь)

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеі РБ, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Нацыянальнай бiблiятэцы РБ (Мiнск, Беларусь), Музеі сучаснай iспанскай гравюры (Марбэлья, Iспанiя), Fundaclon Cristobal Gabarron (Iспанiя), Aкадэмiі мастацтваў (Гранада, Iспанiя), Нацыянальнай бiблiятэцы (Гранада, Iспанiя), Zimmerly Art Museum (Нью-Брансвiк, ЗША), прыватных калекцыях у Беларусі і па за яе межамі.

Выстаўка працягнецца па 22 лiстапада.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288-15-49; +375 (29) 844-99-68 (МТС); +375 (29) 264-68-48 (МТС). З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva