13 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў “Графіка+”.

Секцыя «Графіка» адна з найстарэйшых творчых аб'яднанняў БСМ. На сённяшні дзень секцыя аб'ядноўвае больш за 80 мастакоў, якія асноўным відам сваёй творчасці лічаць графічнае мастацтва, творчая прастора якой заўсёды была зонай свабоды і эксперыментаў. І мастакі секцыі заўсёды адпавядалі гэтым крытэрыям. Жывапіс, скульптура, дэкаратыўнае прыкладное мастацтва, фатаграфія заўсёды былі дадатковымі гранямі творчай асобы мастакоў-графікаў, а ў апошні час да гэтых граняў далучыліся відэамастацтва і інсталяцыя.

Выстава “Графіка+” прадастаўляе магчымасць мастакам секцыі прадэманстраваць адначасова з графікай і гэтыя бакі сваёй творчасці.

Выстава прысвячаецца 90-годдзю выбітных мастакоў-графікаў членаў секцыі: народнаму мастаку Арлену Міхайлавічу Кашкурэвічу (1929 – 2013) і заслужанаму дзеячу мастацтваў Людвігу Пятровічу Асецкаму (1929 – 2005).

На выставе будуць прадстаўлены персанальныя экспазіцыі гэтых таленавітых і шматгранных мастакоў.

Куратар выставы, старшыня секцыі графікі БСМ, Андрэй Уладзіміравіч Басалыга.

Выстава працягнецца па 22 лістапада 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288-15-49; +375 (29) 844-99-68 (МТС); +375 (29) 264-68-48 (МТС). З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva