28 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы вядомага беларускага мастака Уладзіміра Лісавенкі, прымеркаванай да юбілею майстра і арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.

Уладзімір Лісавенка ў сваёй творчасці звяртаецца да разнастайных тэм, стварае шырокі спектр своеасаблівых мастацкіх вобразаў.

Мастак пастаянна эксперыментуе, не абмяжоўваючыся тэхнікай гладкага ткацтва. У яго працах прасочваецца аснова класічных традыцый габелена і беларускага узорнага ткацтва. Аднак наватарскія стылістычныя ідэі і аўтарскія прёмы выканання Уладзіміра, дапоўненыя ўдалым выкарыстоўваннем неардынарных сучасных матэрыялаў прыцягваюць велізарную цікавасць і ўвагу гледача да яго твораў.

Алла Непачаловіч, мастак і педагог.

Фірменны почырк майстра, які робіць яго працы пазнавальнымі на любых выставах – гэта выкарыстанне ў сваіх творах джынсавай ткані. Для Уладзіміра Лісавенкі джынсы не толькі сімвал маладосці, але і фактурны матэрыял, больш, чым проста адзенне: “Джынсы – гэта для майго пакалення ўсё. Я проста гэтыя старыя штаны запускаю ў вечнае жыццё “. Сотні джынсаў сяброў, знаёмых і, вядома, свае. Вынашаныя самымі блізкімі людзьмі, якія складалі ў сабе пэўную энергетыку, старыя джынсы, якія маглі стаць проста рыззём і быць выкінутыя, ператвараюцца ў габелены. Тэхніка сама па сабе унікальная – традыцыі народнага мастацтва ў спалучэнні з юнацкім запалам.

На выставе ўвазе гледачоў будуць прапанаваны найлепшыя творы майстра, выкананыя ім за ўвесь перыяд творчай дзейнасці.

Уладзімір Іванавіч Лісавенка

Нарадзіўся 24 жніўня 1959 года ў г. Клін, Маскоўская вобласць, Расія.

У 1985 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёккай прамысловасці – аддзяленне мастацкага аздаблення і мадэлявання вырабаў тэкстыльнай і лёккай прамысловасці. Працуе ў вобласці тэкстыль-дызайна, інтэр’ера і аўтарскага габелена.

З 1986 г. бярэ ўдзел у мастацкіх выставах.

З 1990 г. – выкладае мастацтва габелена ў Дзіцячай мастацкай школе №3 г.Мінска. З 1993 г. – сябра Беларускага саюза дызайнераў.

З 1994 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў г. Мінску. Габелены мастака знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у шматлікіх прыватных зборах Беларусі і Еўропы.

Выстава працягнецца па 8 снежня 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00; субота-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva