Сярод задач конкурсу – адраджэнне, развіццё і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства; павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу; выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей. Экспазіцыя прадставіць 92 работы, якія былі вызначаны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб'ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”. У перыяд правядзення выставы прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу з ліку прэтэндэнтаў. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Таксама будуць уручаны дыпломы “За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва” і “Мецэнат выяўленчага мастацтва”. Па выніках выставы будзе падрыхтаваны каталог.
Кантактны тэлефон: +375 29 159-78-21 (каардынатар конкурсу, памочнік дырэктара музея Аўчыннікава Дар'я Максімаўна).
Выстава працуе да 7 жніўня 2020 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/