Выстаўка "Павел Бондар і яго школа” – першая персанальная выстава, прысвечаная памяці ўнікальнага педагога, мастака-наватара, заснавальніка ўласнай школы сучаснага беларускага мастацкага тэкстылю.
Павел Бондар (1952 – 2019) дзіўным чынам злучаў векавыя традыцыі народнага традыцыйнага тэкстылю з самымі неверагоднымі авангарднымі эксперыментамі і гэтаму навучыў сваіх студэнтаў. Ён вынаходзіў і выкладаў абсалютна новыя аўтарскія прыёмы і тэхнікі ў розных відах тэкстылю. Апошнія гады жыцця цалкам прысвяціў студэнтам кафедры тэкстылю і касцюма БДАМ, дзе выкладаў доўгія гады.
Павел Бондар пакінуў бясцэнны тэарэтычны і метадычны матэрыял. Свае аўтарскія габелены-ручнікі “палізрэзы”, “знітаваны”, “рукатканы” і многае іншае раздорваў сябрам. На выставе будуць прадстаўлены больш за 70 работ самога майстра –графіка, жывапіс, яго ўнікальныя аўтарскія распрацоўкі у галіне тэкстылю – з калекцый яго сям’і і сяброў, а таксама работы яго вучняў.
Куратар выставы – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн (+375 29 684-48-52), заснавальнік першай беларускай некамерцыйнай галерэі “Брама”, сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС
Выстава працуе да 8 жніўня 2020 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 264 68 48 (МТС).
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/