27 мая (чацвер) 2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”. Куратары праекта – старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакў УЛАДЗІМІР ГАНЧАРУК і сябры секцыі ВАСІЛЬ КАСЦЮЧЭНКА, АНДРЭЙ КАРПЯНКОЎ.

Рэспубліканская выстава “Лабірынт”, арганізаваная секцыяй жывапісу Беларускага саюза мастакоў, у чарговы раз знаёміць гледачоў з творамі сучасных беларускіх жывапісцаў. Яна закліканая паказаць увесь характэрны на сённяшні дзень дыяпазон рашэнняў тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў. На выставе прадстаўлены работы розных жанраў, стыляў і тэхнік. Тут можна ўбачыць як творы створаныя на аснове традыцыйных рэалістычных падыходаў, так і тыя, якія ўключаюць у сябе смелыя мастацкія эксперыменты. Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу ва ўсім яе разнастайнасці – галоўная мэта арганізатараў выставы.

Яе раскрыцці служыць і канцэпцыя. Тэрмін “Лабірынт” – метафара разумення мастаком працэсу творчага пошуку, які складаецца індывідуальна. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны і можа не супадаць з тым, як яго бачыць іншы. Вызначыць блізкае для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач, які прыйдзе на выставу.

Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з'яўляецца наяўнасць экспазіцыі не толькі ў Палацы мастацтваў, але і ў галерэях Беларускага саюза мастакоў “Мастацтва” і “Беларт”. На двух апошніх пляцоўках прадстаўлены работы жанчын аўтараў, што паводле задумы арганізатараў з'яўляецца своеасаблівым падарункам ім да мая, як да месяца, які з'яўляецца самім ўвасабленнем жаночай сутнасці і прыгажосці.

Выстава працуе па 13 чэрвеня 2021 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395 15 49;+375 (29) 264 68 48 (МТС).

З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva