16 чэрвеня (серада) 2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галереі ”Палац мастацтва” адкрываецца выстава “Адкрыты свет. Мастацтва пасля пандэміі” творчага аб’яднання “Арцель”.

Праект прадстаўляецца ў рамках праекта “Бязмежнае мастацтва. Беларуская частка сусветнай віртуальнай выставы”.

РЫГОР НЕСЦЕРАЎ, кіраўнік творчага аб’ядання “Арцель”, куратар выставы: “Сёння свет, чалавек, грамадства раптоўна аказаліся замкнёныя, раздзеленыя з-за каранціна шматлікімі межамі. Разам з разарванымі сувязямі пацярпела эканоміка. Свет збяднеў, і, магчыма, не вельмі хутка акрыяе. Яшчэ горш ізаляцыя сказваецца на псіхічным стане чалавека, на яго душы. Але вось, перашкоды падаюць, дзверы адчыняюцца, прырода і свет асляпляюць нас сваім ззяннем… Мы зноў можам сябраваць і сварыцца, дзяліцца бедамі і радасцямі, любіць і быць любімымі, спачуваць і суперажываць адзін аднаму. І, нарэшце, сустракацца на венісажах…”

Сярод удзельнікаў выставы: Мацвей Басаў, Уладзімір Ганчарук, Аляксандр Грышкевіч, Валянцін Губараў, Аляксандр Даманаў, Аляксандр Забаўчык, Наталля Іванова, Рыгор Іваноў, Васіль Касцючэнка, Зоя Літвінава, Зоя Луцэвіч, Сяргей Малішэўскі, Аляксандр Некрашэвіч, Аляксей Несцераў, Рыгор Несцераў, Сяргей Пісарэнка, Сяргей Рымашэўскі, Аня Сілівончык, Алеся Скарабагатая, Алена Шлегель, Аляксандр Шыбнеў.