У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацва” 16 чэрвеня (серада) 2021 года ў 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Мы – разам. Памяці Сяргея Малішэўскага (1956-2020)” творчага аб’днання “Арцель”.
Калі хто-небудзь ці што-небудзь з’явілася ў нашым жыцці, то гэта назаўсёды застаецца з намі не толькі ў нашай памяці, але і ў гісторыі...
Сяргей Малішэўскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў сям’і вядомага мастака і педагога Альгерда Малішэўскага, творчасць якога была знакавай з’явай для нацыянальнага выяўленчага мастацтва ХХ стагоддзя, акумулявала лепшыя набыткі беларускага мастацтва 1960-1970-х гадоў і еўрапейскіх мастацкіх накірункаў.
Падобна на тое, што год нараджэння пакідае найглыбейшы след у душы чалавека на ўсё яго жыццё...
…
У гэтым (1956) годзе, у шэрых закасцянелых буднях міжнароднай супольнасці ярка выяўляецца жаданне іншага, новага жыцця.
У СССР, у Маскве, паказваюць выставу Пікаса...
Аглушальна гучыць джаз Алега Лундстрэма...
Дудзінцаў гаворыць у сваім рамане, што “Не хлебам адзіным жывы чалавек”...
У “Карнавальнай ночы”, на фоне гіганцкага будзільніка, Э. Разанаў хоча “ашаламіць... вар'’яцкім рытмам”...
У Лондане “трыумф балета Уланавай”...
У ЗША “разбітае пакаленне” (Керуака) імікнецца да іншага жыцця...
Там жа з’яўляецца Элвіс Прэслі”кароль рок-н-ролу” і мюзікл Ф. Лоў “Мая цудоўная лэдзі”...
Поспех у Канах “Усмешак летняй ночы”, камедыі Бергмана ...
У Іва Мантана ў гэты час “Сонцам поўная галава”...
К. Попер заяўляе – “...Стогны песімістаў некалькі надакучылі”...
Юнг ў гэтым жа годзе кажа: “Трызненне і галюцынацыі, як правіла, утрымліваюць некаторае разумнае зерне”...
…
Гэта чароўны час ніколі не паўторыцца, але яго энергія і імпульс далі Сяргею Малішэўскаму магутны зарад, шмат у чым абумовіўшы яго творчасць, унутраны імпульс работ, іх нястрыманую экспрэсію і моцную энергетыку.
Яго смерць супала з пачаткам сусветнага шэсця каранавіруса, які загубіў многія жыцці і парушыў звыклае жыццё грамадства.
Але жыццё чалавечае працягваецца, пастаянна зменьваючы, набываючы ў сваім руху новыя формы і новыя фарбы...
Заўтрашні дзень не магчымы без мінулага, што працягвае свае вечнае жыццё ў дасягненнях будучыні...
У выставе будуць прадстаўлены работы мастакоў:
Сяргея Малішэўскага, Мацвея Басава, Уладзіміра Ганчарука, Валянціна Губарава, Аляксандра Забаўчыка, Наталлі Іванова, Рыгора Іванова, Васіля Касцючэнкі, Аляксея Несцерава, Рыгора Несцерава, Сяргея Пісарэнкі, Сяргея Рымашэўскага, Алены Шлегель, Аляксандра Шыбнева.