7 ліпеня (серада) у 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацта” адкрыаецца персанальная выстава жывапісца, сябры Беларускага саюза мастакоў Лявона Грышука (1951 – 2020), прысвечаная 70-годдзю мастака.

Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе работы Лявона Грышука на гістарычную тэматыку, а таксама пранікнёныя і філасофскія пейзажы. Працы Лявона Грышука адрозніваюцца шматграннасцю і глыбінёй асэнсавання свету і чалавечай сутнасці. Сваімі карцінамі мастак імкнуўся паказаць няпросты шлях чалавека да гармоніі з самім сабой і навакольным светам.

Л. Грышук праявіў сябе самабытным аўтарам, які працаваў на некалькіх сэнсавых узроўнях, закладваючы глыбокае, але вельмі яснае пасланне. Сутнасць гэтага паслання ў тым, што духоўнасць прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека, і яна акружае яго ў простых рэчах: у сяброўстве, у любові да прыроды, у шматвяковых руінах беларускіх замкаў і, вядома ж, у творчасці.

Важнае месца ў творчасці аўтара займаюць яго працы на гістарычную тэму, якія сведчаць аб самастойным асэнсаванні беларускай гісторыі. Трагізм і вялікасць беларускай зямлі ў працах мастака праяўляецца ў біблейскім кантэксце.

МІКАЛАЙ ІЛЬЮЧЫК: “Работы Лявона Грышука наводзяць на роздум і моцна кранаюць душу, не пакідаючы ў ёй месца для абыякавасці і чалавечых заганаў. А побач з краявідамі сэрца і душа святлее, таму што працы Лявона Грышука па-сапраўднаму “светлыя”. У іх і прыгажосць роднай прыроды, і настрой, і душэўныя імкнення, і пошукі сэнсу жыцця... Мастак ўмее гэта ўсё перадаць. Часам здаецца, што адчуваеш, як вецер калыхае кроны дрэў, а сонечнае цяпло, што ідзе ад карціны, літаральна лашчыць ваш твар. Побач з працамі Лявона Грышука знойдзецца прычына радавацца і сумаваць, разважаць і быць у сузіранні. Таму што мастак рознабаковы, часам не звычайныя, але даступны і зразумелы”.

Леанід Грышук нарадзіўся 2 мая ў 1951 году вёсцы Глінкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З 1990 года удзельнік шматлікіх (не менш за 40) міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў. Яго работы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за мяжой. У 1986 годзе ў працягу трох месяцаў прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тэма аварыі была адной з асноўных у творчасці мастака. З 2005 года член Беларускага саюза мастакоў. 2 жніўня 2020 года памёр ад наступстваў каронавірусу.

Выстава будзе доўжыцца да 22 ліпеня 2021 года ўключна.